Андрэй Іларыёнаў: Беларусь – кандыдат №1 на ўварванне Расеі
Былы дарадца Пуціна распавёў, каму варта баяцца расейскай агрэсіі.
„Калі Аляксандр Лукашэнка пойдзе ў грыбы, і сувязь з ім перарвецца на 24 гадзіны, то паўстануць сур’ёзныя рызыкі для суверэнітэту Беларусі”, – так лічыць расейскі эканаміст Андрэй Іларыёнаў. Верагоднасць уварвання будзе залежаць перш за ўсё ад стану здароўя Лукашэнкі. Пра гэта перадае «Апостраф».
«Відавочна, што ні адна дзяржава ў Еўропе не можа быць цалкам ізаляванай ад магчымай агрэсіі інфармацыйнага, карупцыйнага, прапагандысцкага, шпіёнскага, гібрыднага характару. Што ж тычыцца канвенцыянальнай інтэрвенцыі, то сёння кандыдат №1 на ўварванне такога роду – гэта Беларусь », – сказаў Іларыёнаў.
«Ёсць розніца паміж канвенцыянальнымі і неканвенцыянальнымі інструментамі ўварвання. Асабліва важная гэтая розніца для тых, хто аказваецца ахвярай інтэрвенцыі. Адна справа – неканвенцыянальнае ўмяшальніцтва ў перадвыбарчую кампанію ЗША ў 2015-2016 гадах, і зусім іншая справа – канвенцыянальная акупацыя і анэксія Крыма, удзел у вайне на ўсходзе Украіны », – падкрэсліў ён.
Ён адзначыў, што верагоднасць уварвання будзе залежаць перш за ўсё ад стану здароўя Аляксандра Лукашэнкі і ўстойлівасці яго кругласутачнай сувязі з іншымі членамі беларускага кіраўніцтва.
Фота ALDE Communication / Flickr