Чарговы поспех беларускіх тай-баксёраў



Чарговы міжнародны топ-турнір стаў паспяховым для беларускіх майстроў тайландскага бокса. На чэмпіянаце Еўропы, які завяршыўся ў Кракаве, яны заваявалі узнагароды ўсіх вартасцяў.

Выйшлі ў фіналы, дзе не пакінулі шанцаў сапернікам і заваявалі залатыя ўзнагароды, пяць айчынных тайбаксёраў: Дзмітрый Варэц, Андрэй Кулебін, Віталь Гуркоў, Дзмітрый Валент, Андрэй Герасімчук. Такая колькасць узнагародаў вышэйшай вартасці дазволіла мужчынскай дружыне заняць 2-е месца ў камандавым заліку. Прадстаўніцы беларускай жаночай каманды выйгралі на цяперашнім кантынентальным форуме тры срэбры. Вызначыліся Алена Ляшкевіч, Марыя Валент, Кацярына Чарнавок.

Беларускае Радыё Рацыя