Чэргі на мяжы з Польшчай
Чэргі з легкавых аўтамабіляў адзначаюцца на мяжы з Польшчай, фур – на мяжы з Літвой.
Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Па дадзеных на 8.00 20 лютага, на мяжы Беларусі і краін ЕЗ знаходзіцца каля 600 аўтамабіляў. На выездзе з Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску „Брэст” у чарзе зарэгістравана 80 легкавых аўтамабіляў, у „Брузгах” – 47.
Чэргі з фур на беларуска-польскай мяжы нязначныя: у пункце пропуску „Казловічы” чакаюць ўезду ў Беларусь 6 грузавых аўто.
У пункце пропуску „Каменны Лог” чакаюць выезду з Беларусі ў Літву 190 фур, а ўезду ў Беларусь – 10. У пункце пропуску „Катлоўка” на выездзе з Беларусі ў чарзе знаходзіцца 110 велікагрузаў. У „Беняконях” у чэргах на выезд з Беларусі стаіць 71 фура, у „Прывалцы” – 95.
На мяжы з Украінай і Латвіяй чэргаў з аўтамабіляў няма.