У цэнтры Кіева затрымалі мужчыну з гранатай



Паліцыянты затрымалі на Хрэшчатыку мужчыну, у якога з сабой была баявая граната РГД-5.

Пра гэта паведамляе ў Facebook дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак.

„Паліцыя прадухіліла магчымы тэракт у цэнтры сталіцы! Толькі што на Хрэшчатыку каля рамак з металашукальнікамі ў раёне гасцініцы „Днепр” і Еўрапейскай плошчы праваахоўнікамі быў затрыманы падазроны грамадзянін, які спрабаваў уцячы, заўважыўшы падазрэнне паліцэйскіх”, – піша ён.

Па словах Шкірака, падчас агляду ў затрыманага была канфіскавана баявая граната РГД-5 з запалам, піша «Украінская праўда».

Фота censor.net.ua