У гарадзенскім музеі Багдановіча адкрылі “Літаратурную Гарадзеншчыну”
У музеі Багдановіча ў Гародні пасля доўгага перапынку з’явілася пастаянная дзеючая выстава “Літаратурная Гарадзеншчына”. Тут можна ўбачыць асабістыя рэчы Васіля Быкава, Дануты Бічэль, Янкі Брыля, Міхася Васілька і іншых знакамітых паэтаў і пісьменнікаў, што звязалі свой лёс з Гарадзеншчынай. Пра асаблівасці выставы распавёў гарадзенскі паэт Анатоль Брусевіч:
– Адкрыццё экспазіцыі “Літаратура Гарадзеншчыны” – з’ява вельмі добрая. На Гарадзеншчыне ёсць літаратура, адпаведна мусіць быць і экспазіцыя. Зразумела, што там будуць прадстаўлены імёны лепшых гарадзенцаў, творцаў, літаратараў – тых, хто паказаў, што Гарадзеншчына – гэта асобны пласт літаратуры, унікальны і самадастатковы, незалежны ад Цэнтральнай Беларусі, ад Менска.
Гэтая экспазіцыя з’явілася ў межах міжнароднага праекта «Віртуальнае мінулае – залог поспеху будучыні музеяў” у рамках праграмы трансгранічнай супрацы Латвія – Літва – Беларусь, рэалізацыя якога завяршаецца ў лістападзе 2014 года.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня