Павел Усаў: Лукашэнка можа ў любы момант адмяніць Дэкрэт №3



Аляксандр Лукашэнка ў любы момант можа адмяніць, альбо прыпыніць, так званы “дэкрэт аб дармаедах” перакананы палітычны аналітык Павел Усаў.

На выходных у буйных гарадах Беларусі прайшлі пратэстныя акцыі супраць дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Паводле аглядальнікаў, гэта былі найбуйнешыя пратэстныя акцыі пасля Плошчы-2010 года. Пытанне ў тым, ці Лукашэнка адчуе тут пагрозу – кажа Павел Усаў:

— Гэтае пытанне можа быць вельмі хутка вырашана, калі Лукашэнка адчуе, што гэта можа несці нейкую пагрозу. Яны проста зменяць гэты Дэкрэт ці яго замарозяць  і праблема будзе вырашана. Гэта ўлады могуць урабіць у любы момант, але наўрад ці, вяртаючыся да апазіцыі, яна зможа выкарыстаць гэты рэсурс, які даволі абмежаваны.

Апазіцыя рыхтуе яшчэ пратэсты. На 15-га сакавіка таксама запрашае на «Марш недармаедаў», які пройдзе ў беларускай сталіцы. Акрамя таго, прадстаўнікі розных палітычных сілаў сабралі 75 тысяч подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедах».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя