Жыхары Мікашэвічаў – за ўтульны горад



Грамадскасць Мікашэвічаў, што на Берасцейшчыне, працягвае падштурхоўваць мясцовыя ўлады да ўпарадкавання горада. Сабрана больш за сто подпісаў, каб ля дамоў былі зроблены дзіцячыя пляцоўкі, якія адсутнічаюць амаль паўсюль. Кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:

– Дзе новыя дамы, там дзіцячыя пляцоўкі яшчэ засталіся. А ля старых дамоў іх увогуле няма, засталіся адны турнікі, дзе добра каўры выбіваць. Жыхары Мікашэвічаў вельмі скардзяцца на тое, што іхным дзецям няма дзе гуляць.

У жніўні жыхары дома нумар 10 па вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах такім чынам прымусілі ўлады звярнуць увагу на праблемы іх дома і вырашыць іх. Леанід Дубаносаў спадзяецца, што і на цяперашнюю праблему ўлады адрэагуюць станоўча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ok.ru