“Наша сіла ў салідарнасці”



Пад такім загалоўкам з’явіўся галоўны артыкул у бюлетэні берасцейскіх сацыял-дэмакратаў “За наш горад”. Артыкул як метадычка для нязгодных з дэкрэтам №3.

На думку намесніка старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіста кампаніі “За наш горад” Валянціна Лазарэнкава, толькі людская салідарнасць і мірныя акцыі на плошчах гарадоў прымусяць улады пайсці на саступкі і перамовы за круглым сталом:

– Простыя людзі выходзяць, пераадольваючы той страх, які панаваў да гэтага часу. І гэта першы званочак таго, што калі яны пабачаць, што яны – выснова ўлады, што яны павінны, наняўшы дзяржаўных менеджараў, спытаць: “Што ж вы робіце? Чаму вы нас сёння нават людзьмі не лічыце?” Слова “баста” рана ці позна павінна прагучаць.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, чарговая акцыя ў Берасці супраць дэкрэта №3 – 15 сакавіка. Запрашаюцца ўсе, хто нязгодны з гэтым дэкрэтам і іншымі антынароднымі дэкрэтамі і ўказамі.

Беларускае Радыё Рацыя