Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці
Памятны знак „Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці” плануецца ўсталяваць каля Сафійскага сабора ў Полацку.
Скульптарам і архітэктарам прапанавана прыняць удзел у конкурсе эскізных праектаў памятнага знака „Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”. Аўтары павінны знайсці выразнае мастацкае ўвасабленне выявы Полацка як найстаражытнейшага горада Беларусі, цэнтра першага дзяржаўнага ўтварэння на беларускіх землях, гістарычнага правобразу зараджэння сучаснай дзяржаўнасці. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам і Полацкі райвыканкам.
Памятны знак плануецца ўстанавіць каля Сафійскага сабора (насупраць былога галоўнага фасада), таму ён павінен арганічна ўпісацца ў існы ландшафт і забудову былой тэрыторыі Верхняга замка.
Заяўкі і конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 1 сакавіка. Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу размешчана на сайце Міністэрства культуры.
Фота YouTube