Апытанне: „Ці варта Беларусі ўводзіць войскі ва Украіну?”



Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Euronews заявіў, што гатовы выкарыстаць беларускія Узброеныя сілы ва Украіне, каб развесці бакі канфлікту. На пытанне БелаПАН: „Ці варта Беларусі ўводзіць войскі ва Украіну?” – адказвалі беларусы.

Калі ўводзіць, то “блакітныя каскі” ААН, Беларусь не павінна ўдзельнічаць у канфлікце Расеі і прарасейскіх апалчэнцаў з украінскімі нацыяналістамі.

 – Мае рацыю Аляксандр Рыгоравіч праблемы ўкраінцаў – гэта нашыя агульныя праблемы.Калі спатрэбіцца ўвядзенне нашых узброеных сіл туды, гэта будзе разумна. Так гэта сумна для нашых маладых, салодкіх хлопчыкаў, якія не ваююць, не могуць ваяваць, не гатовыя.

 – Вельмі разумна.

 – За чужую дзяржава ваяваць? Не, я не веру ў міратворчую місію любых войскаў. Па-моему, ясна, калі ўводзяць войскі, гэта не міратворчасць.

 – Мы нейтральная краіна. Да нас больш даверу. Але, магчыма, Еўропа з гэтым не пагадзіцца.

 – Не варта. Не трэба. Яны самі заварылі гэтую справу, самі і разбяруцца.

 – Калі гэта дапаможа захаваць жыцці, гэта трэба рабіць у абавязовым парадаку. 

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не забараняе беларускім вайскоўцам удзельнічаць у міратворчых місіях за межамі краіны, таму адпраўка беларусаў у Данбас – цалкам верагодны варыянт развіцця падзеяў лічаць беларускія вайсковыя эксперты.

Жыхары Бярозаўшчыны адмоўна паставіліся да выказвання Аляксандра Лукашэнка аб міратворчай ролі беларускіх вайскоўцаў ва Украіне. Яны лічаць, што ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны не трэба.

Беларусы не жадаюць атрымліваць “груз 200” і ваяваць з братнім народам.

А былы вайсковец Аляксандр Аліхвер лічыць, што да гэтага выказвання Лукашэнка нельга адносіцца ўсур’ёз:

Ці мала што ён яшчэ заявіць, за 20 гадоў столькі ўжо назаяўляў, кнігі можна пісаць – абрагочашся, бо ён ў адным сказе можа зрабіць тры супярэчнасці.

Людзі ў Бярозе:

 – Якія міратворчыя? У іх грамадзянская вайна – няхай разбіраюцца самі. Гэта неабдуманы ўчынак, каб вырашаць чужыя пытанні за наш кошт.

 – І каб нашыя дзеці гінулі, нам такама не трэба. Гэта называецца брат на брата пойдзе.

 – Вайна – гэта заўсёды кепска. Ніхто ім не дапаможа, калі яны самі сабе не дапамогуць.

 – У нас мір – навошта нас чапаць? Гэта ўжо няхай Україна з Расеяй разбіраюцца.

Самі украінцы ўжо адмовіліся ад беларускіх міратворцаў і скептычна параўналі іх з расейскім гуманітарным грузам.

Беларускае Радыё Рацыя,  БелаПАН