Расейская спявачка, якая палюбіла Гародню і заспявала па-беларуску



Для расейскай спявачкi Мілы Ражковай гарадзенскія мясціны сталі адны з самых улюбёных. І гэта негледзячы на тое, што ей даводзіцца шмат падарожнічаць па свеце, любавацца маляўнічымі краявідамі ў розных краінах. Апошнія гады яна рэгулярна наведвае Гарадзеншчыну.

На экскурсіі па Гародні з краязнаўцам Алесем Госцевым

Міла не хавае, што ў захапленні ад прыгажосцi наднёманскіх краявідаў, ад старажытнай гісторыі Гародні. Любіць вандраваць яна і на байдарках па Нёмане і Аўгустоўскім канале і пешшу па вузкіх вулічках старога горада, а таксама шмат падарожнічае на ровары.

Ля возера Зялёнка на ўскрайку Гародні

На ўзьбярэжнай Нёмана

Міла любіць наведваць гарадзенскія выставы і музеі, у тым ліку і прыватныя, грамадскія, такія як музей гісторыі педагогікі Гарадзеншчыны, што ў першым гарадскім ліцэі, ці музей гарадскога быту Януша Паруліса. У апошнім, дарэчы, не адмовіла сабе ў задавальненні сыграць на старым фартэпіяне, а таксама на гітары.

У музеі Януша Паруліса

У свой першы прыезд у Беларусь Міла шчыра здзіўлялася, чаму так мала папулярная беларуская мова. А калі пабывала на некаторых літаратурных чытаннях, імпрэзах і набажэнствах, якія праводзіліся па-беларуску, адчула сапраўдную прыгажосць і мілагучнасць мовы. Ёй захацелася, каб яе песнi загучалi і па-беларуску. На старонках сацыяльных сетак Мілы Ражковай у прыхільнасці да стыляў пазначана “сапраўдная музыка”, таму і не здзіўляе тое, што беларуская паэтка Альжбета Кеда міласціва пагадзілася перакласці тэксты песень на беларускую мову.

Адна з такіх песень – „Зачарована хмары плывуць”. У песні – самота, туга па Радзіме і надзея некалі вярнуцца да родных краеў.

Іншая песня, якую выконвае Міла Ражкова па-беларуску – „Ноч перaд Калядамi”

https://soundcloud.com/usermilaroz/i-christmas-night

Але хто ж яна такая, Мiла Ражкова? Міла Ражкова скончыла Ніжагародскую кансерваторыю па класе класічнай гітары, пiша песнi і прафесійна займаецца музыкай. Да  апошняга году выступала ў папулярным расейскім гурце. Аднак цягам мінулага году  самастойна пайшла ўласным шляхам у музыцы, осабліва аддаючы перавагу стылю фольк-рок. Цягам мiнулага году яна выступала на розных мiжнародных конкурсах, дзе заваявала нямала узнагарод, у лiку якіх залаты медаль Чэмпiяната Балгарыi па фальклоры i тытул Чэмпiёна свету па фальклоры ў катэгорыi iндывiдуальных выканаўцау.

Сябры i аматары творчасцi Мiлы Ражковай чакаюць яе у Беларуci y новым годзе з новымi песнямi.

Іван Чэпікаў для Беларускага Радыё Рацыя, Гародня, фота аўтара