У Гародні пройдзе чарговая “Жывая бібліятэка”
Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які працуе на базе Універсітэта залатога веку ў Гародні, запрашае ўсіх на “Міжпакаленчую жывую бібліятэку”. Жывая бібліятэка – гэта прататып звычанай бібліятэкі, але адметнасць яе ў там, што „кнігамі” будуць жывыя людзі, – кажа Ганна Барадзіна, кіраўнік цэнтра.
– На сустрэчу прыйдуць этычныя веганы – крышнаіты, будзе інтэрнацыянальная сям’я – муж шры-ланкіец, а жонка – беларуска; жанчына, якая жыла ў Афганістане і Манголіі. Адна з удзельніц – вялікая авантурыстка, якая перажыла землятрус у Турэччыне і аўтакатастрофу ў Кітаі. Ёй зараз 76 год, і яна працягвае вучыць мовы, вывучаць кампутар, падарожнічаць і перажываць розныя авантуры.
Мерапрыемства адбудзецца 25-га лютага у 100-й аўдыторыі па адрасе Будзёнага 48а. Пачатак а 12-й гадзіне.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота t-styl.info