Томас Венцлава: пра Беларусь, Курапаты і праваабарону
24 лютага ў межах кніжнай выставы ў Вільні адбыліся прэзентацыі кніг Томаса Венцлавы і сустрэчы з чытачамі. Томас Венцлава распавёў пра свае планы прыехаць у Беларусь на пачатку сакавіка.
Пра планы прыезду у Беларусь
Я люблю бачыць месцы, якія не бачыў. Хачу з’ездзіць у Віцебск, паглядзець музей Шагала. У мае часы яго яшчэ не было. У Віцебску я быў, але музея тады яшчэ не было. Хачу з’ездзіць у Полацк. Полацк вельмі шчыльна звязаны з Літвой, там старажытны Сафійскі сабор. У гэтым горадзе я ніколі не быў: нага мая там не стаяла. Такі ёсць план.
Пра сучасныя адносіны Літвы і Беларусі
Адносіны наўрад ці грунтоўна зменяцца, пакуль у Беларусі не адбудуцца перамены. А колькі да гэтага чакаць, я не ведаю. Я не прарок. Не вельмі добра ўсё цяпер, але на маю думку, мяжу варта было бы адкрыць. Гэта праект на дастаткова далёкую будучыню, калі многае зменіцца ў нашых краях. Для літоўцаў, Беларусь вельмі важная. І для беларусаў Літва, у прыватнасці Вільня таксама вельмі важнае месца. Я цалкам разумею стаўленне беларусаў да гэтага горада.
Пра абаронцаў Курапатаў
Бог ім у дапамогу, адно магу сказаць. Нешта было падобнае, калі я быў у Беларусі (10 гадоў таму). Там увесь час нешта такое адбываецца, гэта, вядома, жудасна і недапушчальна, але тым не менш добра, што людзі трымаюцца. Жадаю ім ўсялякага поспеху і трываласці!
Пра праваабарону ў СССР і цяпер
Цяпер гэта быццам бы лягчэй, здаецца… І менш саджаюць, хоць саджаюць, вядома ж, і ў эміграцыю выштурхваюць, але тады, мабыць, было трошкі цяжэй. Ёсць іншы момант, які больш засмучае: гэта менш гучыць. Тады выйшла Гарбанеўская і змянілася гісторыя зямнога шара ад гэтага. А цяпер выходзяць тысячы ці сотні, і ўсё як было, так і застаецца. З гэтым складана, гэта новая эпоха, як я бы сказаў, эластычнага таталітарызму, якая нешта дазваляе і тым самым гасіць. Можа трэба прыдумаць новыя формы працы. Тым, хто працягвае займацца праваабаронай у сучаснай Расеі і сучаснай Беларусі, можна пажадаць толькі поспехаў!
Беларускае Радыё Рацыя