Сціпла адзначылі Курбан-Байрам слонімскія мусульмане
З самай раніцы, 4 кастрычніка, слонімскія мусульмане наведалі адзіную ў Слоніме мячэць на вуліцы Агінскага.
Прыйшло каля 15 чалавек, хаця, па словах імама-старшыні аб’яднання мусульман Слонімшчыны Сулеймана Байрашэўскага, у Слоніме і раёне пражываюць каля 150 мусульман.
[Not a valid template]
Слонімскія мусульмане памаліліся, пачаставалі адзін аднаго прысмакамі, а потым наведалі мясцовыя мусульманскія могілкі і памянулі памерлых продкаў.
“Курбан-Байрам, – па словах Сулеймана Байрашэўскага, – гэта свята, якое нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу – самая лепшая ахвяра”.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Слонім
Фота аўтара