Арніталагічная канферэнцыя ў Гародні
Памяці заўчасна памерлага натураліста, фатографа Георгія Гулеўскага прайшла ў Гародні канферэнцыя пад назвай „Птушкі штодня”.
Гарадзенская філія найбуйнейшай у Беларусі арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” вельмі ўдзячна працы нястомнага фота і відэа аператара.
Згадвае пра яго Віталь Гуменны, дырэктар гарадзенскага заапарка:
– У канцы 90-х гадоў Жорж працуючы аператарам на гарадзенскім тэлебачанні спачатку пачаў здымаць рубрыку “Вакно ў прыроду” ў праграме “Эка-пост”, рэдактарам якой была Маргарыта Вушкевіч. Там ён распавядаў людзям папулярна, як фатаграфаваць прыроду. Выязджаў на прыроду, штосьці здымаў і запрашаў пракаментаваць спецыялістаў з Беларускага таварыства ахова птушак.
Мемарыяльная канферэнцыя прайшла ў Гімназіі №1, імя акадэміка Яўхіма Карскага. Менавіта ў яе мурах з гэтай нагоды, адкрылася і фотавыстава работ Георгія Гумінскага, якога сябры „Аховы птушак Бацькаўшчыны” называлі Жоржам.
Кажа Зміцер Вінчэўскі, намеснік абласной філіі арганізацыі:
– Быў такі неўтаймаваны аптыміст, ніколі не скардзіўся, заўсёды ўсміхаўся, быў гатовы падзяліцца сваімі поспехамі, сваімі нейкімі знаходкамі, расповедамі пра сваіх любімых птушак, любімыя месцы. Варта ўзгадаць яго добрым словам. У гімназіі імя Карскага адкрылі яго фотавыставу, прысвечаную яго памяці, яго фотаздымкі розных гадоў, каб дзеткі маглі проста да гэтага дакрануцца, да яго сусвету, які ён пакінуў. Магчыма нехта з іх задумаецца і працягне яго справу.
На канферэнцыю прыехалі таксама калегі з польскіх арніталагічных арганізацый. Яны падзяліліся сваімі напрацоўкамі з беларускімі арнітолагамі.
Завяршылася мерапрыемства палявой экскурсіяй па назіранні за птушкамі.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня