«Баста!»: марш недармаедаў у Берасці



“Марш недармаедаў” прайшоў у Берасці. У ім прыняло ўдзел па розных падліках ад 200 да 400 чалавек. У мерапрыемстве ўдзельнічалі грамадзяне розных узростаў і сацыяльных статусаў, якія не задаволеныя ўвядзеннем так званага “закона пра дармаедства”. Яны скандавалі ’’Баста, Лукашэнка!’’, ’’Не – Дэкрэту №3, Лукашэнка – сыходзь!’’ і ’’Лукашэнка, ты ўрод, хопіць рабаваць наш народ!’’.

Адна з галоўных арганізатараў акцыі Наталля Папкова падкрэсліла, што гэтым разам выйшла ў некалькі разоў больш грамадзян, чым тыдзень таму:

– Народу ў шмат разоў больш. Гэта па-першае. А па-другое, дзякуй богу, з’явіліся нейкія арганізатары.  А так усё тыя, каго я бачыла на мінулай акцыі, былі і зараз. Не задавальняе людзей перадусім Дэкрэт №3, а таксама тое, што ідзе збядненне народа: няма заробкаў, на якія можна было б пражыць, і няма ніякай перспектывы.

Як заявілі арганізатары акцыі, марш стаў падрыхтоўкай да правядзення буйнога мерапрыемства, якое запланавана на 25 сакавіка. Таксама ў межах дэманстрацыі актывісты збіралі подпісы пад зваротам да ўладаў за адмену Дэкрэту №3.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Берасце