У Берасці на курсах „Мова Нанова” будуць гукаць вясну



Тэатр – новая тэма чарговай сустрэчы курсаў ’’Мова Нанова’’ ў Берасці. Яны пройдуць сёння, 28 лютага, у тайм-клубе HIGH VOLTAGE з удзелам рэжысёра Дзяніса Фёдарава і актора Вячаслава Цыцкоўскага.

Вядоўца курсаў Вольга Малафеечава падкрэсліла, што далучыцца да заняткаў можна на любым этапе:

– Мы будзем разам гукаць вясну. Запрашаем усіх далучыцца да гэтых пазітыўных заняткаў, таму што ўсе ўжо чакаюць, калі зіма скончыцца. І няма нічога страшнага, калі вы пачынаеце хадзіць на курсы не з пачатку сезону, таму што кожныя заняткі прысвечаныя рознай тэме, можна далучацца, можна прапускаць, калі не атрымліваецца наведаць, і асаблівай падрыхтоўкі таксама не патрабуецца. Прыходзце да нас размаўляць па-беларуску і даведвацца шмат цікавага.

Як адзначыла Вольга Малафеечава, для таго, каб прымаць удзел у курсах, неабавязкова адразу размаўляць на беларускай мове ці валодаць добрай граматыкай. Усяму гэтаму можна навучыцца паступова з дапамогай экспертаў і беларускамоўнага асяроддзя.

Беларускае Радыё Рацыя