Людас Румбуціс – трэнер моладзевай дружыны Беларусі



28 лютага, у апошні дзень зімы, выканкам Беларускай федэрацыі футболу зацвердзіў кандыдатуру галоўнага трэнера моладзевай зборнай краіны (U-21). Ім, як і чакалася, стаў Людас Румбуціс, ведамы ў мінулым футбаліст менскага „Дынама”, трэнер, які стаяў на чале розных клубаў у суверэнны час.

Старшыня БФФ Сяргей Румас сказаў, што на гэтае месца разглядалася некалькі прэтэндэнтаў: Аляксей Мяркулаў, Уладзімір Журавель, Аляксандар Сяднёў, Ігар Кавалевіч. Але ўрэшце выбар спынілі на асобе Румбуціса.

У трэнерскі штаб, акрамя Румбуціса, увойдуць Алег Радушка і Аляксандр Суліма, ведамыя асобы ў беларускім футболе.

Беларускае Радыё Рацыя