На Падляшшы прэзентавалі ВНУ



У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы прайшла прэзентацыя “Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў павеце”.

Вучні мелі нагоду пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай амаль дзесяці такіх устаноў, пагутарыць са студэнтамі ды выкладчыкамі. Як адзначыла доктар філалагічных навук Беластоцкага ўніверсітэта Анна Альштынюк, – у будучых студэнтаў шмат пытанняў :

– Цікавяцца тым, што робяць студэнты, якія заняткі праходзяць. Хачу дадаць, што сёння трэба ведаць мовы: беларуская, руская, ангельская ці французская мовы, напэўна, кожнаму спатрэбяцца ў жыцці.

Адукацыйна-кансультацыйныя прэзентацыі “Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў павеце” прайшлі 15 раз. Сёлета яны прайшлі ў шасці падляшскіх гарадах розных паветаў.

[Not a valid template] 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара