Анджэй Пачобут: Беларусь дапамагае Польшчы «прабіць» расейскія санкцыі



2 сакавіка 2017 г. спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю.

Вядомы журналіст, дзеяч Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут распавёў пра беларуска-польскія дасягненні за 25 гадоў.

Анджэй Пачобут: 25 гадоў таму здавалася, што Польшча будзе важным партнёрам незалежнай Беларусі. Усё выйшла інакш. У 1994 годзе Беларусь сталася першым месцам, дзе адбылася “савецкая контррэвалюцыя”. Абраны прэзідэнтам Аляксандр Лукашэнка марыў пра адраджэнне СССР, у выніку Беларусь выбрала усходні накірунак развіцця: захаванне рудыментаў сацыялізму ў эканоміцы, саюз з Расеяй, аўтарытарызм… Усё гэта перакрэсліла магчымасці ўсталявання нармальных кантактаў з Польшчай.

РР: Спробы пераламаць гэтую тэндэнцыю адбываліся і адбываюцца…

Анджэй Пачобут: На жаль, вялікіх перспектываў у іх я не бачу. Калі казаць пра здабыткі, то гэта дастаткова актыўная супрацоўніцтва ў галіне гаспадаркі. Беларусь дапамагае сёння Польшчы і іншым краінам Захада «прабіць» расейскія санкцыі. Ідзе супрацоўніцтва ў галіне бізнесу. Але акрамя эканомікі, якая развіваецца тут у пэўным сэнсе насуперак палітыцы, іншых дасягненняў я не бачу.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя