Дзень жалобы ва Украіне



Трэцяга  сакавіка ва Украіне абвешчаны як дзень жалобы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Апоўдні ў пятніцу адбудзецца хвіліна маўчання, на будынках органаў дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання і дзяржпрадпрыемстваў прыспусцяць дзяржаўны сцяг.

Як паведамлялася, у шахце „Стэпавая” на Львоўшчыне адбыўся выбух метану, у выніку чаго загінула 8 шахцёраў, 14 чалавек – з цяжкімі траўмамі (двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі).

Паводле interfax.com.ua

Фота ukrinform.ru