«Граматыка снегу»



«Граматыка снегу» — гэта не назва падручніка па распазнаванні зімовых звярыных слядоў. Так называецца кніга паэзіі Вольгі Гапеевай, што выйшла ў выдавецтве «Галіяфы». Яе прэзентавалі ў Менску ў выдавецкім доме «Логвінаў».

Гавораць аўтарка кнігі Вольга Гапеева і мадэратар імпрэзы Віталь Краўчанка:

Атрымалася, што Вольга Гапеева на кнігу вершаў, якую мы прэзентуем «Граматыка снегу», папрасіла мяне быць мадэратарам. У мяне ёсць аўтарская праграма і Вольга двойчы была гераіняй гэтай праграмы і ёй вельмі спадабалася атмасфера: утульная, хатняя, у пледах пад каньяк ці глінтвейн у прыцемках.

— Мне здаецца гэтая назва спалучае дзве мяне асноўныя ідэнтычнасці: паэтка і лінгвістка: і ў маім выкананні і ў выкананні запрошаных гасцей, Валянціна Акудовіча, Валянціны Аксак, Вольгі Бабковай і Віктара Жыбуля. 

Прэзентацыя «Граматыкі снегу», што выйшла ў выдавецтве «Галіяфы», прайшла ў нязмушанай атмасферы. Усе выступы сталі сапраўднай імправізацыяй. Папярэднія жаданні выступоўцаў даводзілася ламіць па хадзе, бо амаль усе яны няўзгоднена выбралі для чытання адзін і той жа верш паэткі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя