У Гайнаўцы „Тыдзень рэгіянальнай кнігі”
3 сакавіка, а 17-й гадзіне ў гарадской біблятэцы ў Гайнаўцы пройдзе прэзентацыя кнігі „Dawna zabudowa ulic w Hajnówce”, аўтарам якой з’яўляецца Рышард Патэр.
„Запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў гісторыі Гайнаўкі”, – кажа дырэктар гайнаўскай гарадской бібліятэкі Алла Грыц:
– Кніга вельмі прыгожа выдадзена ды ілюстравана фотаздымкамі. Таксама дадам, што выйшлі фотаздымкі са збораў калекцыі рэгіянальнай бібліятэкі. Гэта значыць, што рэгіянальна-адукацыйная дзейнасць бібліятэкі мае месца не толькі ў нас, у нашых дзеяннях, а таксама ў публікацыях іншых выдавецтваў.
У межах „Тыдня рэгіянальнай кнігі” ў бібліятэчных памяшканнях праводзяцца выстаўкі кніг пра рэгіён, адукацыйныя дзеянні ды бібліятэчныя ўрокі для моладзі. Працуе таксама выстава мастацкіх прац народнага мастака з Падляшша Міколы Яноўскага.
„Тыдзень рэгіянальнай кнігі” завершыцца ў аўторак 7 сакавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара