Чатыры культуры гміны Нараўка



«Чатыры культуры гміны Нараўка» — так называецца новы праект нараўчанскага народнага мастака Рамана Маліноўскага. Мастак, вядомы як аўтар макета царскага палаца ў Белавежы. У гэты раз выканаў макеты чатырох сакральных будоўляў, якія калісьці існавалі ў Нараўцы.

Як кажа Раман Маліноўскі, у сваіх праектах ён хоча наблізіць вобраз колішняй шматкультурнай Нараўкі.

— У праваслаўным была сваю царква, у баптыстаў — свой збор, але вось не хапала габрэяў. Таму, хоць як напамін таго, што сінагога была, я зрабіў гэты макет. А таксама зрабіў неіснуючы ўжо касцёл, які згарэў у ліпені 1965 года.   

Макет царскага палаца ў Белавежы неўзабаве змогуць убачыць жыхары Менска і іншых гарадоў Беларусі. Цяпер вядуцца перамовы з адным з менскіх музеяў. А ў бліжэйшых творчых планах Рамана Маліноўскага — стварэнне макета легендарнай ерусалімскай святыні цара Саламона.

[Not a valid template]

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара