Аляксандр Краўцэвіч: Пра ролю Полацкага княства ведаюць нават вучні



Выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасць вывучаць у школах Полацкі перыяд у гісторыі Беларусі выклікаюць здзіўленне ў беларускіх  гісторыкаў. Да прыкладу, прафесар Аляксандр Краўцэвіч уважае, што не варта спазявацца на вялікія перамены і меркаваць, што кіраўнік краіны змяніў свае погляды.

– Аказваецца, у гэтай краіне ёсць шмат працэсаў, якія ідуць міма дыктатара. У прыватнасці, некаторыя працэсы русіфікацыі, яўна міма яго расейскія службы робяць, напрыклад, ліквідацыю школаў, закрыццё беларускіх радыё- і тэлепраграмаў. І ёсць працэсы беларусізацыі, якія ідуць міма дыктатара. Ён гаворыць, што трэба ўключыць у падручнікі Полацкае і Тураўскае княствы, а яны ўключаны ўжо 25 гадоў.

„Выказванні з вуснаў гэтага чалавека нічога не значаць,” – сказаў прафесар Алесь Краўцэвіч, каментуючы ацэнкі Полацкага перыяда ў гісторыі нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам і неабходнасць Полацкую Русь больш папулярызаваць у грамадстве.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя