Гурт Misha Kapa пакарыў гарадзенцаў



Гурт з нямецкага  Брэмена выступіў ў гарадзенскай “Несцерцы” і сабраў з паўсотні гледачоў. Дуэт ваканаў тры дзясяткі песень. Гучалі песні па-ангельску і па-французку, аднак большасць твораў – гэта былі каверы па-расейску  на вядомыя шлягеры розных гадоў. Музыкі гурта выконваюць свае песьні пад акардэон і бубны і ім вельмі спадабаўся выступ ў Гародні.

Распавядае вакаліст гурта Уладзіслаў Мамедаў:

– Выступаем у асноўным у Германіі. Выязджаем у Расею, Беларусь. Мы існуем ужо каля трох гадоў, і апошні год наведваем розныя фестывалі і канцэрты. Выступалі ў Іспаніі, Марока, Францыі. У Гародні мы ўжо другі раз. Публіка нас сустракае вельмі цёпла. Першыя канцэрты, праўда, былі ў гаражах. Але зараз нас ужо ведаюць. З вялікім пазітывам ад’язджаем. Вельмі спадабалася.

Пасля канцэрту ў Гародні музыкі выступяць ў Менску 5 сакавіка, а таксама плануюць тур па розных гарадах Расеі.  

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня