Павел Селіверстаў – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы



Беларус Павел Селіверстаў стаў бронзавым прызёрам у скачках у вышыню на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які праходзіў ў Бялградзе. Выступ у фінальных спаборніцтвах на кантынентальным форуме Павел Селіверстаў пачаў з адзнакі 223 сантыметры. Ужо ў першай спробе ён лёгка справіўся з планкай, роўна як і з наступнай вышынёй – 227. Аднак 230 см адзін з лідараў зімовага сезона ў гэтым відзе ўзяць не змог. У трэцяй спробе Павел Селіверстаў быў блізкі да гэтага, але планка, усё ж звалілася ўжо пасля прызямлення спартоўца. З вышынёй 230 см справіліся толькі два атлеты. Паляк Сільвестер Беднарэк змог з другой спробы ўзяць планку на адзнацы 232 см і стаў чэмпіёнам Еўропы. У той час як прадстаўнік Вялікабрытаніі Робі Грабарж, які заняў другое месца, паказаў вынік 230 см. Раней срэбраны медаль у бегу на 60 м з бар’ерамі заваявала Аліна Талай, трэцяе месца ў штурханні ядра заняла Юлія Леанцюк.

Беларускае Радыё Рацыя