Падарунак „Ягелоніі” свайму трэнеру
У 300-м матчы Міхала Пробежа ў ролі трэнера ў польскай экстракласе беластоцкая „Ягелонія” прымала на сваім полі ўроцлаўскі „Шлёнск”. Футбалісты са сталіцы Падляшша другі раз гэтай вясной з буйным лікам выйгралі на сваім полі, перамогшы 4:1. Дублем адзначыўся Франкоўскі, яшчэ па голе дадалі Васільеў і Гуральскі. Госці адказалі адным ударам Роберта Піха. Ужо праз тыдзень беластоцкая дружына зноў правядзе матч на сваім полі – на гэты раз супернікам будзе „Карона” Кельце. Матч пройдзе ў суботу 11 сакавіка ў 20:30.
Пасля 24 тураў „Ягелонія” мае ў сваім актыве 45 ачкоў, ідзе на другім месцы і ўсяго на адзін пункт адстае ад лідара – гданьскай „Лехіі”. На трэцяй пазіцыі пакуль познаньскі „Лех” – у яго 44 ачкі.
Беларускае Радыё Рацыя