Грамадскага актывіста папярэдзілі за арганізацыю Марша недармаедаў



Пракуратура Пінскага раёна вынесла пісьмовае папярэджанне грамадскаму актывісту Дзмітрыю Сергіевічу толькі за тое, што на сваёй старонцы Укантакце паведаміў пра дзень і час Марша недармаедаў у Пінску. Гэта стала падставай палічыць Сергіевіча арганізатарам будучай акцыі.

Такога ў Беларусі яшчэ не было, каб каралі яшчэ да акцыі, кажа Дзмітрый Сергіевіч:

– Я прыйшоў туды не сам, зразумела, бо не ведаў, што там чакаць. Мне паказалі раздрукоўку маёй старонкі  Укантакце. На сваёй старонцы я размясціў афішу Маршу. Гэтую афішу яны раздрукавалі і мне паказалі. Каманда ім паступіла з Берасця.

Дзмітрыю Сергіевічу далі зразумець, што яго выхад на Марш абыдзецца яму ад 20 да 40 базавых велічынь штрафу або адміністрацыйным арыштам. 

Характэрна, што такі падыход у працы беларускай пракуратуры сімвалічны з бланкам позвы яшчэ савецкага часу, якую атрымаў Сергіевіч.

Беларускае Радыё Рацыя