Украінцы асцерагаюць беларусаў перад прапагандай РФ



Ва Украіне занепакоены экспансіяй “рускага міру” ў Беларусь. 

Украінскія назіральнікі звяртаюць увагу, што інфармацыйная прастора нашай краіны, якая прасякнута крамлёўскімі прапагандысцкімі каналамі, моцна нагадвае ўкраінскую сітуацыю напярэдадні канфлікту 2014 года на Данбасе. Калі дадаць да гэтага спланаваныя прапагандысцкія атакі з маскоўскіх інтэрнэт-рэсурсаў і шматлікія інфармацыйныя фэйкі расейскай вытворчасці, то падабенства становіцца амаль поўным.

Кажа дырэктар севераданецкай філіі луганскага тэлеканала “ЛОТ” Андрэй Шапавалаў:

– Я б вельмі хацеў перасцерагчы беларусаў ад магчымых правакацый, бо тое што мы бачым, што мы чуем з Беларусі, можна казаць пра абсалютна ідэнтычны сцэнарый. Трэба вельмі асцярожна ставіцца да інфармацыі, ацэньваць, правяраць з некалькіх крыніц.

Ад траўня 2014 года ва Украіне адключаныя ўсе расейскія тэлеканалы. У Беларусі расейскі тэлевізійны кантэнт займае, па розных ацэнках, ад 60 да 70 % ад агульнанацыянальнага.

Беларускае Радыё Рацыя