Прэзентацыя заяўкі Беларусі і Латвіі на правядзенне ЧС-2021 па хакеі



У Цюрыху адбылася папярэдняя прэзентацыя заявак краін – прэтэндэнтак на атрыманне права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Сумесную заяўку Беларусі і Латвіі ацэначнаму камітэту Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) прадставілі старшыня ФХБ Ігар Рачкоўскі і генеральны сакратар арганізацыі Яраслаў Заўгародні, а таксама генеральны сакратар Федэрацыі хакея Латвіі.

„Наша прэзентацыя стварыла добрае ўражанне ў членаў ацэначнага камітэта ІІХФ. Але Фінляндыя, безумоўна, з’яўляецца сур’ёзнай саперніцай у гэтай барацьбе. Пасля завяршэння прэзентацыі члены камітэта рэкамендавалі абедзве заяўкі прадставіць на падагульняючае галасаванне, якое адбудзецца 19 мая на штогадовым Кангрэсе ІІХФ у Кёльне”, – сказаў Яраслаў Заўгародні.

Канкурэнткай Беларусі і Латвіі, якія падалі сумесную заяўку на арганізацыю топ-турніру ў студзені бягучага года, з’яўляецца Фінляндыя, што раней ужо восем разоў станавілася гаспадыняй сусветнага форуму.

Беларусь была гаспадыняй сусветнага форуму мацнейшых хакеістаў у 2014 годзе, а Латвія – у 2006-м, дзе зборная Беларусі дабілася найбольш значнага поспеху за час выступлення на чэмпіянатах свету, заняўшы шостае месца.

belta.by