Свежы нумар “Слонімскага краю” павялічыў старонкі



Выйшаў з друку сакавіцкі нумар электроннай версіі гісторыка-краязнаўчага бюлетэню “Слонімскі край”, які выдаюць гісторыкі і краязнаўцы Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. На гэты раз выданне з 16 старонак павялічылася да 20-ці.

Нумар адкрыецца рэдкім фотаздымкам, на якім адлюстраваны жыхары вёскі Хадзявічы і суседніх вёсак на пасадцы леса ў 1931 годзе. Акрамя гэтага фотаздымка друкуецца яшчэ 6 здымкаў жыхароў вёскі Хадзявічы напачатку ХХ стагоддзя. Усе здымкі ў друку з’явіліся ўпершыню.

Зацікавіць чытачоў і матэрыял пра Слонімскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў, якая ў 1940 годзе знаходзілася ў Слоніме.

Сяргей Ёрш зноў вяртаецца да гісторыі першага слонімскага замка, распавядае ён і пра плошчу Льва Сапегі ў Слоніме. А Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў і з невядомым аўтографам гісторыка Леаніда Аляксеева на адным з часопісаў для Эльміры Стаброўскай – былой жонкі Язэпа Стаброўскага – заснавальніка Слонімскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Змешчаны ў “Слонімскім краі” і пісьмы чытачоў. Міхаіл Саўко з Барысава разважае пра музей генерала Ўласіка, Аляксандр Бухвостаў з Менска пазнаёміў чытачоў з лёсам свайго бацькі Івана Бухвостава, які некалі быў дырэктарам Рышчыцкай МТС на Слонімшчыне і г.д.

Поўнасцю нумар “Слонімскага краю” можна пачытаць тут:

http://kamunikat.org/slonimski_kraj.html?pubid=43140

Беларускае Радыё Рацыя