Бізнес па-беларуску: права на мову
Цэнтр гарадскога жыцця Гародні #uCentry запрашае на чарговае паседжанне Гарадзенскага дыскусійнага клуба.
Тэма сустрэчы: „Бізнес па-беларуску: права на мову” Што трэба і што можам зрабіць мы ўсе, актыўныя гарадзенцы, у нашым горадзе, каб нашае права чуць, бачыць, карыстацца беларускай мовай было рэалізавана? Да новай дыскусіі „Бізнес па-беларуску: права на мову” мы запрасілі Юрыя Галянеўскага – уладальніка крамы будматэрыялаў „Юрась”, Анну Шарэнду з турыстычнай фірмы ТАА „Мерцана” і лідара кампаніі „Справаводства па-беларуску” Ігара Случака.
Час: 18.30, чацвер 9 сакавіка 2017 Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (Гародня, вул. Савецкая, 3).
Больш інфармацыі на нашай старонцы ў Facebook: uCentry, а таксама ў Twitter: @uCentry
#uCentry