У бабруйскім офісе АГП адбыўся ператрус (абноўлена)
У бабруйскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (размешчаны на вуліцы Кастрычніцкай) вечарам 9 сакавіка пачаўся вобыск, паведаміла БелаПАН лідар мясцовай арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Галіна Смірнова. Зараз яе тэлефон недаступны.
Пазней сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Павел Севярынец удакладніў, што ў вобыску ўдзельнічаюць тры супрацоўнікі міліцыі, якія шукаюць нібыта забароненую літаратуру.
26 лютага ў райцэнтры прайшла акцыя пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. У мітынгу на плошчы Леніна ўдзельнічала прыблізна 1.000 чалавек. Наступная акцыя ў горадзе плануецца 12 сакавіка. Севярынец звязвае вобыск менавіта з гэтым. „Бабруйск — гэта горад, дзе дэмакратычныя актывісты выказваюць найбольшае адзінства. Гэтым і тлумачыцца дбайная падрыхтоўка акцый пратэсту ў горадзе”, — сказаў ён.
У Ленінскі РАУС Магілёва ў другой палове дня 9 сакавіка быў выкліканы кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Маёр міліцыі Слаўнікаў растлумачыў гэта недакладнасцямі ў пратаколе, складзеным у дачыненні да Шанцава пасля „Маршу недармаедаў” ў Магілёве 19 лютага. Палітык абвінавачваецца ў арганізацыі мітынгу.
Акрамя таго, гарадская міліцыя шукае мясцовага каардынатара аргкамітэта БХД Алега Аксёнава.
6 сакавіка міліцыя правяла вобыск у офісе дэмсілаў у Оршы (Віцебская вобласць). Паводле яго вынікаў канфіскаваная на экспертызу аргтэхніка, на якой нібыта друкаваліся фальшывыя грошы.
* * *
У бабруйскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (размешчаны на вуліцы Кастрычніцкай) вечарам 9 сакавіка пачаўся ператрус, паведаміла лідар мясцовай арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Галіна Смірнова. Зараз яе тэлефон недаступны.
Актывістка БХД Таісія Кабанчук сказала, што людзі ў форме зайшлі ў офіс і не прад’явіўшы ніякіх дакументаў пачалі шукаць паўсюль і невядома што:
— Людзі ў міліцэйскай форме ў колькасці 4 чалавек. Нібыта нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне адбывалася. Яны не папярэдзілі гаспадыню офіса пра свае ні пра свае дзеянні, ні пра тое, што яны будуць рабіць, ані не прадставіліся, не прад’явілі ніякай пастановы, дакументаў і пачалі агляд офіса. Пачалі пералічваць усе нашы паперы, буклеты розных арганізацыі, газеты розных выпускаў.
26 лютага ў райцэнтры прайшла акцыя пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. У мітынгу на плошчы Леніна ўдзельнічала прыблізна 1.000 чалавек. Наступная акцыя ў горадзе плануецца 12 сакавіка. Севярынец звязвае вобыск менавіта з гэтым. „Бабруйск — гэта горад, дзе дэмакратычныя актывісты выказваюць найбольшае адзінства. Гэтым і тлумачыцца дбайная падрыхтоўка акцый пратэсту ў горадзе”, — сказаў ён.
У Ленінскі РАУС Магілёва ў другой палове дня 9 сакавіка быў выкліканы кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Маёр міліцыі Слаўнікаў растлумачыў гэта недакладнасцямі ў пратаколе, складзеным у дачыненні да Шанцава пасля „Маршу недармаедаў” ў Магілёве 19 лютага. Палітык абвінавачваецца ў арганізацыі мітынгу.
Акрамя таго, гарадская міліцыя шукае мясцовага каардынатара аргкамітэта БХД Алега Аксёнава.
6 сакавіка міліцыя правяла вобыск у офісе дэмсілаў у Оршы (Віцебская вобласць). Паводле яго вынікаў канфіскаваная на экспертызу аргтэхніка, на якой нібыта друкаваліся фальшывыя грошы.
Беларускае Радыё Рацыя