„Смакі Крэсаў” у Беластоку



Беларуская верашчака, літоўскія селядцы і падляшская халва з морквы, — усё гэта можна было пакаштаваць ў час мерапрыемства „Смакі Крэсаў”, якое прайшло ў Беластоку.  Пра стравы, характэрныя для трох народаў, расказваў спецыяльны госць, аўтар кніжак „Крэсовая кухня” і „Гісторыя падляшскіх смакаў” — Анджэй Федарук.

— Я пачаў разглядацца: дзе нашы карані, дзе наша тоеснасць? Кухня і рэлігія вельмі моцна звязаныя. Рэлігійныя каноны шмат што рэгулююць у кухні: і ў расейскай, і украінскай, і беларускай І вельмі важна прыглядацца да гэтых рэчаў. На Мядовы Спас і на Яблычны Спас напрыклад гатуюцца пэўныя стравы.

„Смакі Крэсаў” — адно са шматлікіх мерапрыемстваў, што праводзяцца ў Беластоку ў межах XVIII Дзён крэсовай культуры.

17 сакавіка, у дзень імянін маршалка Юзэфа Пілсудскага, адбудзецца ўрачыстае завяршэнне фестывалю.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара