На выбарах у Латвіі перамагла расейскамоўная партыя «Згода» (абноўлена)



На выбарах у Сойм Латвіі перамагла сацыял-дэмакратычная партыя „Згода”, якая прадстаўляе інтарэсы расейскамоўных жыхароў краіны, на чале з першым расейскім мэрам Рыгі Нілам Ушаковым.

wyb303,00

Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны, пасля падліку 98% выбарчых бюлетэняў за „Згоду” прагаласавалі звыш 23% выбаршчыкаў.  Аб’яднанне „Адзінства” атрымала амаль 22%.

Тройку лідараў замыкае аб’яднанне Саюз зялёных і сялян.  За яго прагаласавалі  амаль 20 % выбаршчыкаў.

Усяго ў заканадаўчы орган краіны праходзяць шэсць палітычных сілаў. Выбарчая яўка была невысокай і склала ўсяго 58%. Гэта ўжо чарговая перамога ў парламенцкіх  і мясцовых выбарах пракрамлёўскай партыі “Згода”. Аднак, пасля выбараў у 2011 годзе яна не магла стварыць ураду, таму што не змагла стварыць кааліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Апазіцыйную партыю „Згода”, якая бароніць інтарэсы расейскамоўнага насельніцтва, падтрымалі 23% выбаршчыкаў, на другім і трэцім месцах кіроўныя партыі „Адзінства” – 21% і Саюз зялёных і сялян – амаль 20%.

Пасля падліку бюлетэняў з 1000 участкаў з 1054 на выбарах у 12-й сойм таксама праходзяць Нацыянальнае аб’яднанне „Усё – Латвіі”, якое набірае 16% галасоў выбаршчыкаў, і дзве новыя партыі – „Ад сэрца – Латвіі” і Латвійскае рэгіянальнае аб’яднанне.

Па разліках экспертаў, „Згода” можа прэтэндаваць на 25 дэпутацкіх месцаў у сойме са 100.

delfi.lv

Фота Reuters