Маладэчна рыхтуецца да пратэсту “дармаедаў”



Пратэст недармаедаў – сёння ў Маладэчне. Плануецца, што акцыя збярэ ўдзельнікаў не толькі з раённага цэнтра, але і з ваколіцаў. Кіраўнік раённай суполкі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Раман Ганчароў мяркуе, што нягледзячы на прыпыненне збору падатку на дармаедства да канца года людзі збяруцца на акцыю, бо ў горадзе няма працы, а распаўсюджваць інфармацыю найбольш дапамагаюць сацыяльныя сеткі:

– Добра працуюць сацыяльныя сеткі, праз іх шмат людзей даведваецца. Але працаваць з улёткамі перашкаджае міліцыя, ідуць пераследы. Аднак моладзь ведае. Я думаю, што людзі выйдуць.

Сам Раман Ганчароў восьмага сакавіка быў на некалькі гадзін затрыманы міліцыянтамі. У яго канфіскавалі ўлёткі з заклікам выходзіць на акцыю недармаедаў і клей, а таксама склалі пратакол апытання. Сённяшняя акцыя ў Маладэчне мае пачацца а 18-й гадзіне на Цэнтральнай плошчы горада.

Яна Запольская, Беларуская Радыё Рацыя

Фота belsat.eu