Гарадзенская “Яна” ад Яўгена Бузука
Фотавыстава пад назвай “Яна”, на якой вядомы гарадзенскі фатограф прадставіў больш за два дзясяткі здымкаў прыгожых дзяўчат, адкрылася ў аматарскім фотаклубе “Гродна”. Хто ж яна? Расказвае аўтар здымкаў:
– Яна – гэта жанчына, а дакладней жанчыны. Яны вакол нас, яны нас падтрымліваюць, церпяць. Яны вытрываюць усё, што мы можам ім зрабіць ці не зрабіць. Яна – гэта збольшага дзяўчаты з Гародні, добрыя дзяўчаты.
На адкрыццё выставы завіталі фатографы розных гарадзенскіх выданняў. Фотаклуб “Гродна” пасля рамонту стаў цэнтрам правядзення выстаў фатографаў, якія сталі пераможцамі міжнародных конкурсаў і пленэраў.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня