Максім Філіповіч: прыспеў час быць салідарнымі
Відэаролікі гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча набіраюць дзясяткі і сотні тысяч праглядаў. Прычына папулярнасці гомельца ў тым, што ён актыўна крытыкуе так званы дэкрэт „Аб дармаедстве”.
Чаму Максім Філіповіч вырашыў стаць відэаблогерам? Як ён стаў самым вядомым дармаедам у Беларусі? Наколькі важная салідарнасць у беларускім грамадстве?
З аўтарам нашумелых відэасюжэтаў, прысвечаных дармаедскаму дэкрэту, Максімам Філіповічам пагутарыў журналіст Мікола Бянько.
Слухайце гутарку ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя