Андрэя Шарэнду працягваюць блакаваць невядомыя ў цывільным



Грамадскага актывіста Андрэя Шарэнду працягваюць блакаваць невядомыя ў цывільным ва ўласнай кватэры. Пра гэта паведаміў сам удзельнік і лідар пратэсных акцый супраць дэкрэта “аб дармаедстве” ў Берасці:

– Нікога не бачу, але, хутчэй за ўсё, ціхары сядзяць і чакаюць. Там будзе бачна. Я лічу, што сілавыя структуры хочуць неяк адыграцца і зрабіць так, каб акцыі былі менш радыкальныя, менш гучныя. Але, як бачна, у іх гэта не вельмі добра атрымліваецца, бо людзі самаарганізуюцца даволі добра.

“Невядомыя з’явіліся на пляцоўцы перад кватэрай яшчэ напярэдадні ўвечары і казалі суседзям, што нібыта хочуць паразмаўляць са мной”, – паведаміў Андрэй Шарэнда.

Праваабаронцы не выключаюць, што гэта спроба прэвентыўнага затрымання напярэдадні мажлівых працягаў пратэстаў супраць Дэкрэта №3.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце