Акцыя пратэсту адбудзецца ў Слоніме
Услед за Воршай, Бабруйскам, Рагачовам акцыя пратэсту супраць “дэкрэта аб дармаедах” адбудзецца ў Слоніме.
Жыхары Слонимшчыны свой пратэст выкажуць не толькі супраць “дэкрэта”, але і супраць цяжкага жыцця, беспрацоўя, малых заробкаў, розных падаткаў і вялікіх камунальных плацяжоў, супраць працягласці пенсійнага ўзросту…
Пратэст слонімцы правядуць у нядзелю, 19 сакавіка, у цэнтры горада на плошчы Леніна. Пачатак у 15 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя