Гастрольны абмен двух тэатраў



19 сакавіка на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра выступіць Менскі абласны тэатр з Маладэчна.

Артысты тэатра прывязуць і пакажуць слонімцам два спектаклі. Дарослыя пабачаць камедыю Надзеі Птушкінай “Плачу наперад” (рэжысёр Венедыкт Растрыжэнкаў), а юныя гледачы – казку “Вучань чараўніка ці Бітва чарадзееў” па п’есе Сяргея Бялова (рэжысёр Алег Чачэнаў).

18 сакавіка Слонімскі драматычны тэатр завітае ў Маладэчна.

Слонімскія артысты пакажуць маладзечанцам спектакль “Бяда ад пяшчотнага сэрца” па п’есе Ў.Салагуба (рэжысёр Васіль Сявец) і казку “Марская нявеста” па п’есе Ю.Дунаева (рэжысёр Вікторыя Міхальчык). Дарэчы, гэта ўжо другія гастролі Мінскага абласнога тэатра ў Слонім, а слонімцаў – у Маладэчна.  Першыя адбыліся вясной мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя