Менск, Гародня, Магілёў – „Маршы недармаедаў”



Дзяніс Садоўскі ў Менску заклікаў прыйсці людзей на акцыю 25 сакавіка.

У акцыі пратэсту ў Менску ўдзельнічала каля 3000 чалавек. Людзі разыходзяцца. Марш „Мы – не дармаеды” закончыўся.

***

У Гародні завяршыўся мінтынг жыхароў за адмену Дэкрэта №3.

Некалькі сотняў удзельнікаў скандавалі ля прыступкаў гарвыканкаму: „Не – Дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!” Гарадзенцы пасьпяхова здолелі ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і абурана патрабавалі скасаваць дэкрэт, кантрактную сістэму найма работнікаў, патрабавалі новых рабочых месцаў. Кажа удзельніца мітынгу:

– Нас ужо так прагнулі, паставілі на калені і за людзей не лічаць. Мы – рабы! А я хачу, каб мая ўнучка мела лепшую долю, чым маюць мае дзеці і я. Ужо такія падаткі зрабілі, што нават страшна падумаць. Я нават у лес не магу пайсці ягад назьбіраць дзецям. Маю сям’ю закрануў Дэкрэт №3. У нас таксама ёсць “дармаеды”, хоць дзеці мае маюць вышэйшую адукацыю.

На працягу дня некаторыя актывісты, якіх аштрафавалі за дзень да мітынгу за ўдзел у папярэдняй акцыі пратэсту, былі затрыманыя па надуманых абвінавачаньнях. Так Ірына Давідовіч па выхадзе з гатэлю “Амега” была затрымана міліцыяў і дастаўлена ў пастарунак, дзе правяла некалькі гадзінаў. Аляксандар Абуховіч  быў запрошаны ў Ленінскі РАУС і з раніцы яго тэлефон адключаны.

Кажа Вольга Верамеенка:

– Па тэлефоне прасілі прыйсці ва УУС на вуліцы Дубко для размовы. Быццам ён размаляваў нейкую агароджу. Тэлефон адключаны, ягоны аўтамабіль стаіць ля УУС. Жонка тэлефанавала ва ўпраўленне, і ёй адказалі, што яго там няма.

Ужо калі закончыўся мітынг, затрыманы быў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Лаўрэнцьеў, якога даставілі ў Ленінскі РАУС па падазрэнні ў крадзяжы дамскай торбачкі.

Аляксандра Абуховіча адпусцілі з РАУСу толькі каля 21.00.

* * * 

У Гародні ідзе мітынг.

Перадае наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі: Каля 600 чалавек сабралася каля помніка Леніну. Людзі перайшлі з парку Жылібера да будынку гарвыканкама. На сустрэчу з гарадзенцамі выйшла чыноўніца Зоя Кулеша – тая самая чыноўніца, якая забараніла правядзенне мерапрыемства. Людзі крычаць: “Ганьба!”, “Жыве Беларусь!”. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным толькі здымаюць акцыю, фіксуюць удзельнікаў, і не прадпрымаюць ніякіх дзеянняў. Колькасць людзей расце. Прыбывае моладзь, чаго не было напачатку акцыі.

***

Калі 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, нягледзячы на павышаныя захады бяспекі, прынятыя ў сталіцы. У прыватнасці, была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.

***

 

«Хопіць баяцца, пара супраціўляцца!» — лозунг анархістаў пайшоў у масы на шэсці ў Менску.

***

З Менску перадае наш карэспандэнт Павел Генадзіч: – Калона рушыць у бок плошчы Бангалор. Больш за тысячу чалавек бяруць удзел у акцыі. Хапае міліцыі і ў форме, і ў цывільным, але пакуль усё адбываецца ціха і мірна. Народ скандуе: ”Лукашэнка сыходзь!”, “Скасаваць Дэкрэт №3” і так далей. У шэсці фактычна бяруць удзел усе палітычныя партыі і арганізацыі дэмакратычнага кірунку, анархісты, “Зялёныя”, увесь час да калоны далучаюцца людзі.

***

У Гародні запрашаюць пратэстоцаў на размову са старшынёй гарвыканкама.

***

«Чаму я прыйшоў на акцыю? Бо надаела балбатня на БТ. Сіл няма! У мяне два сыны не могуць на работу ўладкавацца», — кажа мужчына і жанчын гадоў 65-ці. А ці маюць надзею на перамены? «Залежыць ад людзей. Трэба выходзіць, і не раз».

***

У Менску ў шэсці ўдзельнічае каля 2-2,5 тыс. чалавек. У Гародні – каля 800.

***

У Гародні сабралася каля 400 чалавек. Тут пачынаецца марш. Пратэстоўцы шыхтуюцца калону, каб рушыць на плошчу Леніна.

***

«Мы прыйшлі, каб нас пачуў прэзыдэнт», — кажа ўдзельніца менскага шэсця з Бабруйску. «Трэба не замарожваць дэкрэт, а гнаць іх! Патрэбныя чэсныя выбары», — кажа ўдзельнік з Ваўкавыску.

***

З Гародні перадае наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі:

–  За апошнія 10-15 хвілін сабралася ўжо каля 150 чалавек. Спачатку людзі хваляваліся, што ніхто не прыйдзе. І сапраўды, спачатку былі толькі грамадскія актывісты і журналісты. А зараз людзі падцягваюцца, і колькасць міліцыі ў працэнтых суадносінах да тых, хто прыйшоў на акцыю, значна паменьшылася. Людзі збіраюцца асобнымі групкамі, размаўляць пра свае праблемы. На жаль, нейкага завадатара я тут не бачу. У некаторых на плячах сцягі АГП.  Ёсць назіральнікі  ад ПЦ “Вясна”. Нават з дзецьмі людзі прыйшлі.

РР: Які запланаваны фармат мерапрыемства?

– Паколькі галоўных арганізатараў літаральна ўчора прысудзілі да арышту, я не бачу тут плакатаў і транспарантаў, людзі проста збіраюцца, але колькасць іх увесь час павялічваецца. Ужо палова старога парка занятая людзьмі.

***

Людзі ў Менску ўжо ідуць вуліцай Сурганава, бяспынна скандуюць: «Ухадзі, ухадзі». Абураюцца, што заробкі такія (калі яны ёсць), што на іх не пражыць.

***

Акцыя пратэсту ў Гародні

***

Акцыя ў Магілёве.

***

Марш павярнуў на ўліцу Сурганава. Гэта ўзгоднены з уладай маршрут.

***

Некалькі соцень чалавек пратэстуюць у Гародні.

***

Марш недармаедаў у Менску пачынаецца. Удзельнікі акцыі пратэсту шыхтуюцца ў калону. У Менску людзі прынеслі труну, у ёй нясуць Канстытуцыю, сёння — дзень Канстытуцыі. Больш за 3-4 тыс. чалавек прысутнічае. Пачынаецца шэсце, наперадзе вялікі чырвона-зялёны сцяг.

***

У Менску сабралася ўжо каля 1000 чалавек, можа нават болей. Беспределу нет предела, крычаць анархісты. Сыходзь, чуваць ад іншай часткі дэманстрантаў. Шмат бел-чырвона-белай сімволікі.

***

У Гародні таксама пачаўся збор удзельнікаў пратэсту.

***

У Менску пачалі збірацца ўдзельнікі акцыі пратэсту. Арганізатары кажуць, што на Бангалор пратэстоўцы не пойдуць, шэсце скончыцца каля «Макдональса» на вуліцы Сурганава. Спадзяюцца, што ўсё будзе мірна і спакойна.

***

У Менску сёння плануецца «Марш недармаедаў». Менгарвыканкам дазволіў правесці акцыю ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Напярэдадні акцыі многіх апазіцыйных лідараў, у тым ліку і тых, што ўваходзяць у аргкамітэт правядзення «Маршу недармаедаў» — Віталя Рымашэўскага, Анатоля Лябедзьку, Паўла Севярынца, Юрася Губарэвіча — пасадзілі на 15 сутак.

Некаторыя лідары — Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч — заявілі, што 15 сакавіка на акцыю пратэсту не пойдуць. Пра гэта піша svaboda.org. Уладзімір Някляеў паведаміў, што, нягледзячы на грып, збіраецца ісці на марш. «Арганізатары, на жаль, фактычна ўсе сядзяць у турме. Але яны прыходзілі на акцыі Нацыянальнага кангрэсу, таму я лічу сваім абавязкам прыйсці — у абдымку з грыпам” – заявіў Някляеў.  Партыя БНФ «Адраджэнне» таксама будзе ўдзельнічаць у «Маршы недармаедаў», – пра тое паведаміў ейны старшыня Аляксей Янукевіч. Адзін з лідараў «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў паведаміў, што кампанія таксама плануе ўдзельнічаць у сённяшняй акцыі. Дэпутат Ганна Канапацкая пойдзе на «Марш недармаедаў» на мыліцах. Яна зламала нагу ў канцы лютага. Тады ж дактары сказалі, што лячэнне зойме прыкладна шэсць тыдняў.

***

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца дзень Канстытуцыі.

 

Грамадзянская кампанія „Мы не дармаеды” абвясціла 15-га сакавіка агульнанацыянальным днём барацьбы за адмену „антыканстытуцыйнага” дэкрэту. 15 сакавіка арганізатары запланавалі Маршы недармаедаў у Менску, Гародні і Магілёве.

У Менску марш пачнецца а 17:30 каля Акадэміі навук. Гарадзенскі марш стартуе ў парку Жылібера а 18:00. Акцыя таксама адбудзецца ў Магілёве а 18:00 (пасля мітынгу плануецца шэсце да плошчы Зорак).