Працяг судоў у Бабруйску



15 сакавіка ў Бабруйску працягваюцца суды над актывістамі, затрыманымі пасля вулічных акцый супраць Дэкрэта №3. 

Максім Буйніцкі асуджаны на 15 сутак арышту.

Галіне Смірновай прысудзілі 30 базавых велічынь штрафу. 

Нягледзячы на тое, што суд над старшынёй мясцовай філіі прафсаюза РЭП Галіны Смірновай быў запланаваны на 9:30, яе і актывіста Максіма Буйніцкага, які ўвесь час трымае галадоўку, даставілі у 9 гадзін раніцы. Гэта было зроблена хутчэй за ўсё дзеля таго, каб іншыя актывісты, родныя і блізкія не змаглі прыйсці і падтрымаць затрыманых.

Цяпер таксама ў судзе знаходзіцца і Максім Буйніцкі. У судовай справе Галіны Смірновай абвешчаны перапынак, чакаем рашэння суда. Учора па яе справе быў абвешчаны перапынак, бо ўчора яна падала скаргу на супрацьпраўныя дзеянні падпалкоўніка Рудзько, які праводзіў допыт з ёй.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя