Затрыманы рэдактар „Рэгнума” Юрый Баранчык
Ноччу ў Маскве быў затрыманы грамадзянін Беларусі, шэф-рэдактар аналітычнай службы „Рэгнума” Юрый Баранчык. Цяпер ён знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС сталіцы.
Мяркуецца, што затрыманне Ю. Баранчыка было праведзена па запыце беларускіх уладаў, якія з пачатку снежня 2016 года вядуць палітычны пераслед аўтараў і супрацоўнікаў сайта «па надуманых абвінавачваннях у „распальванні міжнацыянальнай варожасці”, па якіх ім пагражае да 12 гадоў зняволення.