Першае пасяджэнне новаабранай Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў
Сябры новаабранай Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў мусілі прайсці сапраўдны квэст. Разам з запрашэннем на пасяджэнне яны атрымалі фрагмент карты сталіцы, дзе было пазначанае новае месца збору – арт-прастора “Тартак”. Большасць справілася з заданнем, і кворум для галасавання быў забяспечаны. Гаворыць старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
— Па выніках сямнаццатага справаздачна-выбарчага з’езда была абраная новая Рада, у якую увайшло шмат новых сяброў, была павялічана колькасць Рады да 39 чалавек. Мы ўпершыню сабраліся, я ўдзячны ўсім, хто мог прыйсці на Раду, дапамагчы нам прааналізаваць нашу працу, зрабіць нейкія накіды на будучыню. Мы абралі новых намеснікаў старшыні, імі сталі Алесь Пашкевіч і Усевалада Сцебурака, мы абралі новую прыёмную камісію і вырашылі яшчэ некаторыя актуальныя задачы актуальныя. Мы настроены далей працаваць сур’ёзна і плённа, як і было дагэтуль.
Падчас пасяджэння адбылося і абмеркаванне зняважлівай у адносінах да Саюза беларускіх пісьменнікаў публікацыі ў газеце “Народная воля”. Сябры Рады разважліва вырашылі не рабіць ніякіх захадаў па яе аспрэчванні, улічваючы шалёны ціск, які афіцыйная ўлада ўжывае апошнім часам да журналістаў незалежных СМІ.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя