Гародня: Круглы стол, прысвечаны смяротнаму пакаранню



У Гародні прайшоў круглы стол, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Круглы стол прайшоў у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

IMG_4139

Тэма, якая амаль не гучыць у афіцыйных СМІ, тым не менш, хвалюе беларусаў, якія жывуць у адзінай еўрапейскай краіне, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ прадугледжана Крымінальным кодэксам.

Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінгскі камітэт Раман Юргель мяркуе, што беларусы так і не атрымалі адказу ад ўладаў:

– Калі кіраўніком дзяржавы будзе падпісаны ўказ пра ўвядзенне мараторыя на вынясенне смяротнах прысудаў, на выкананне смяротных прысудаў. Таксама пытанне парламента, які на заканадаўчым узроўні таксама можа адмяніць смяротнае пакаранне, як гэтыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе скасаваць, так і ўвесці мараторый на выкананне смяротнага пакарання, калі гэта адбудзецца.

Удзельнікі круглага стала маглі атрымаць адмысловы буклет кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, а таксама музычны дыск “Апошні золак”, зборнік беларускіх музыкаў падрыхтаваны праваабарончым цэнтрам “Вясна” і музычным парталам “Тузін гітоў”.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара