У Менску жанчына ўпала на рэйкі метро
На станцыі метро „Каменная Горка” прыблізна ў 13.00 жанчына ўпала на рэйкі, рух цягнікоў быў спынены, паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна ў сваім афіцыйным мікраблогу ў „Твітэры”.
60-гадовая жыхарка Валожынскага раёна саскочыла на пуць перад цягніком, які набліжаўся. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне. Жанчына не пацярпела, яе аператыўна паднялі на платформу. Рух цягнікоў затрымліваўся на шэсць хвілін.
Абставіны здарэння высвятляюцца.