Запрашаюць паўдзельнічаць у транспамежным конкурсе



Прадстаўніцтва Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 у Берасці, запрашае школьнікаў і настаўнікаў да ўдзелу ў адмысловым конкурсе.

Падрабязней кажа кіраўнік Прадстаўніцтва праграмы ў Берасці Максім Алданаў:

– Запрашаю ўсіх наведаць наш сайт “Праграма Польшча-Беларусь-Україна”. У пашукавіках не цяжка яго адшукаць. Там можна паглядзець умовы ўдзелу, таму што найбольш паспяховыя каманды, гэта 8 каманд з Берасцейскай вобласці, будуць удзельнічаць у фінальным мерапрыемстве са сваімі равеснікамі з Украіны і з Польшчы. Яны будуць падзеленыя на трансгранічныя каманды, будуць удзельнічаць у конкурсах, у іх з’явяцца новыя сябры, будзе маса новых эмоцый. Гэта адбудзецца 23 верасня 2017 года.

Фінальнае мерапрыемства хутчэй за ўсё пройдзе ў Гарадзенскай вобласці. “Гэта ўжо трэці па ліку конкурс для школьнікаў”, – паведаміў Максім Алданаў.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.

Фота аўтара