БНФ патрабуе адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча



Сойм партыі БНФ прыняў 18 сакавіка заяву «з нагоды аднаўлення практыкі масавых затрыманняў, збіцця і адміністрацыйных арыштаў удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі». 

«Асаблівае абурэнне выклікае той факт, што большасць затрыманняў ажыццяўляюць асобы ў цывільнай вопратцы, без апазнавальных знакаў супрацоўнікаў міліцыі ды без прад’яўлення службовых пасведчанняў, з нематываваным ужываннем грубай фізічнай сілы, у тым ліку супраць жанчынаў», — гаворыцца ў заяве. —

У звязку з вышэйпералічанымі фактамі, Сойм Партыі БНФ патрабуе:

1. Спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянам свайго права на негвалтоўны пратэст;

2. Скасаваць угрунтаваныя на ілжэсьведчаньнях пастановы судоў аб пакараньні ўдзельнікаў мірных пратэстаў, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных;

3. Расследаваць усе выпадкі незаконных і непрафэсыйных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы падчас затрыманьняў грамадзянаў ды прыцягнуць вінаватых да адказнасьці;

4. Адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча;

5. Забясьпечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст».

Тэкст заявы апублікаваны 19 сакавіка на сайце партыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belaruspartisan.org